Зыйдуць бязбожнікі ў пекла — усе народы ў пекла, што Бога забылі.
Бо-ж вось бязбожнікі нацягнулі лук, палажылі стралу сваю на цяціве, каб упоцемках страляць у справядлівых сэрцам.
Усюды наўкола нас пахаджаюць бязбожнікі, бо спасярод сыноў чалавечых узвысіліся найбольш нягодныя.
Госпадзе, ня дай Ты мне асароміцца, бо да Цябе я гукаю! Няхай бязбожнікі асаромяцца, няхай счэзнуць у пекле,
Бязбожнікі меч абнажылі і лук нацягнулі, каб нешчасьлівага й беднага ім паваліці, каб высечы тых, што йдуць простай дарогай;
Бо згінуць бязбожнікі, і ворагі Госпада, як палёў тых краса, счэзнуць, як дым яны счэзнуць.
Як разьвяваецца дым, так яны разьвеяны будуць; як таець воск ад агню, так бязбожнікі згінуць прад абліччам Божым.
Вось гэткія ёсьць бязбожнікі, ды ў поўным спакоі зьбіраюць яны свае скарбы.
Бо мае ў руцэ Госпад чару з віном, якое ў ёй пеніцца; яна поўна напою зьмяшанага, і Ён із яе налівае. Ды толькі фуз яго піць будуць бязбожнікі ўсе на зямлі.
Дакуль-жа, Госпадзе, дакуль-жа весяліціся будуць бязбожнікі?
Бязбожнікі сець мне наставілі, ды я ня ўхіліўся ад загадаў Тваіх.