Біблія » Сімфонія » для пераклада Сабілы і Малахава

БЯЗБОЖНІКІ — у перакладзе Сабілы і Малахава

У перакладзе Сабілы і Малахава слова «Бязбожнікі» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi.

БЯЗБОЖНІКІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Бо вось бязбожнікі напялі лук, наклалі на цяціву стралу сваю, каб у поцемку страляць у справядлівых сэрцам.

(пакуль) вакол ходзяць бязбожнікі, і подласьць ма́е вяршынства сярод сыноў чалавечых.

Ягова, ня дай мне быць пасаромленым, бо я да Цябе гукаю! Хай будуць пасаромлены бязбожнікі, хай яны змоўкнуць у мейсцы сьмерці.

Бязбожнікі выцягваюць меч і нацягваюць свой лук, каб паваліць беднага і ўбогага, каб сьцяць тых, у каго дарога простая.

бо бязбожнікі загінуць, і ворагі Яговы счэзнуць, як краса лугоў, як дым яны счэзнуць.

Чакай на Ягову і пільнуйся шляху Ягонага, і Ён узвысіць цябе, каб ты спадкаваў зямлю. І ты будзеш бачыць, як будуць зьнішчаны бязбожнікі.

Бязбожнікі адлучаны (яшчэ) ад улоньня маткі.

Вось! Гэтыя ёсьць бязбожнікі, і яны заўсёды бясклапотна памнажаюць багацьце.

бо ў Руцэ Яговы ёсьць келіх, поўны зьмяшанага віна, якое пеніцца, і Ён зь яго налівае. І муць ягоную будуць прыхлёбваючы піць усе бязбожнікі зямлі.

Бязбожнікі растуць, як трава, і ўсе ліхадзеі цьвітуць — каб яны былі зьнішчаны навекі.

Дакуль жа бязбожнікі, Ягова, дакуль жа бязбожнікі будуць весяліцца?

Дакуль жа бязбожнікі, Ягова, дакуль жа бязбожнікі будуць весяліцца?

Бязбожнікі пільнавалі мяне (у засадзе), каб зьнішчыць мяне. На Твае Сьведчаньні зважаю я.

Бязбожнікі паставілі перада мной пастку, але я ня ўхіліўся ад Загадаў Тваіх.

Хай бязбожнікі ўпадуць усе разам у свае ўласныя сеткі, а я абміну іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter