Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

СЛУ́ХАЮЦЦА — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «слу́хаюцца» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СЛУ́ХАЮЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А людзі, дзівíліся і казалі: хто Ён такі, што і вятры́, і мора слухаюцца Яго?

І жахну́ліся ўсе, так што пыталіся адзін у аднаго, гаворачы: што гэта́ за новае вучэнне, што Ён з ула́даю і духам нячыстым зага́двае, і яны слухаюцца Яго?

І напоўніліся страхам вялікім, і гаварылі між сабою: хто ж гэта Ён, калі і вецер, і мора слухаюцца Яго?

Тады Ён сказаў ім: дзе вера ваша? Яны ж, спало́ханыя, дзівíліся і казалі адзін аднаму: хто ж гэта Ён, што і вятра́м загадвае і вадзе, і слухаюцца Яго?

яму прыдзве́рнік адчыня́е, і авечкі голасу яго слу́хаюцца, і сваіх авечак ён клíча па імёнах і выво́дзіць іх;

авечкі Мае́ голасу Майго слу́хаюцца, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter