Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

СЛУ́ХАЮЦЬ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «слу́хаюць» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

СЛУ́ХАЮЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А пасе́янае на добрай зямлі — гэта тыя, якія слухаюць слова і прыма́юць, і даюць плод па трыццаць, і па шэсцьдзеся́т, і па сто.

і якое пры дарозе — гэта тыя, што слухаюць, але потым прыхо́дзіць дыявал і забірае сло́ва з сэ́рцаў іх, каб не ўве́равалі яны і не спаслíся;

Ён жа сказаў ім у адказ: Маці Мая? і браты Мае? — гэта тыя, што слухаюць слова Божае і выко́нваюць яго.

А Ён сказаў: тым больш блажэ́нныя тыя, што слу́хаюць слова Божае і выко́нваюць яго.

Кажа яму Аўраа́м: яны маюць Маісе́я і прарокаў; няхай слу́хаюць іх.

Ён жа сказаў яму: калі Маісе́я і прарокаў не слу́хаюць, то, калі б хто і з мёртвых уваскрэ́с, не паве́раць.

Уважлівым будзьда сябе і да вучэння, трымайся гэтага; бо,робячы гэта, і сябе спасеш, і тых, што слухаюць цябе.

Блажэ́нны той, хто чыта́е, і тыя, што слу́хаюць сло́вы праро́цтва гэтага і выко́нваюць напíсанае ў ім; бо час блíзкі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter