Біблія » Сімфонія » для пераклада праваслаўнай царквы

ЗАХО́ЎВАЦЬ — у перакладзе праваслаўнай царквы

У перакладзе праваслаўнай царквы слова «захо́ўваць» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЗАХО́ЎВАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Дык вось, усё, што яны кажуць вам захоўваць, захоўвайце і рабіце; а паводле ўчынкаў іхніх не рабіце, бо яны гавораць, ды не робяць.

дык вось, паколькі гэта бясспрэ́чна, то трэба вам захоўваць спакой і не рабіць нічога безразва́жна;

Набо́жнасць чы́стая і беззага́нная перад Богам і Айцом — у тым, каб дагляда́ць сірот і ўдоў у го́ры іх і захо́ўваць сябе неапага́неным ад свету.

то ве́дае Гасподзь, як збаўля́ць набо́жных ад спакушэ́ння, а беззако́нных захо́ўваць да дня суда́ для пакара́ння,

стараючыся захоўваць адзінства духу ў саюзе міру.

і мір Божы, вышэйшы за ўсякі розум, будзе захоўваць сэрцы вашы і думкі вашы ў Хрысце Іісусе.

каб ведаў кожны з вас, як захоўваць свой сасуд у святасці і годнасці,

Дык вось, прымаючы Царства непахіснае, будзем захоўваць благадаць і ёю служы́ць Богу так, як Яму даспадобы, з набо́жнасцю і страхам,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter