Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

ПАНОВЕ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «панове» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, каталіцкім.

ПАНОВЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І ля іх правілі Фекойцы; але панове зь іх не нахінулі шыі свае да працы СПАДАРА свайго.

Бо полі гэшбонскія зьвялі, віно сыўмаскае; панове народаў зламілі галоўныя расьліны яго, яны дасяглі аж да Языра, расьлі па пустыні; голі яго выцягнуліся, пераходзілі за мора.

СПАДАРУ, Божа наш! панавалі над намі панове, апрача Цябе; але адно ў Табе мы будзем успамінаць імя Твае.

Панове іхныя пасылаюць сваю моладзеж вады; яны прыходзяць да ямаў, не знаходзяць вады; зварачаюцца з пустым судзьдзям сваім, яны засароміўшыся, і чырванеюць, і накрываюць галавы свае.

У тым самым часе розум мой зьвярнуўся да мяне, і чэсьць каралеўства майго, вялічча маё а зьзяньне зьвярнуліся імне; і шукалі мяне райцы мае і панове мае, і я ўмацаваўся на каралеўстве сваім, і супоўнае вялічча было дадана імне.

Але супроці Спадара нябёс ты падняўся, і прынесьлі да цябе спрат дому Ягонага, і ты а панове твае, жонкі твае а мамошкі твае пілі віно зь іх, і ты хваліў багі срэбныя а залатыя, бранзовыя, зялезныя, дзярвяныя а каменныя, што ня бачаць ані чуюць, ані ведаюць; а Бога, у Каторага ў руццэ дых твой, і ў Каторага ўсі дарогі твае, ты ня ўславіў.

Тады кароль Велшазар вельма заклапаціўся, і від быў адмяніўшыся ў яго, і панове ягоныя былі зумеўшыся.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ПАНОМ →