Біблія » Сімфонія » для пераклада Рыма-Каталіцкага Касцёла

ВУСНАМІ — у перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла

У перакладзе Рыма-Каталіцкага Касцёла слова «вуснамі» сустракаецца 13 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ВУСНАМІ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
“Народ гэты шануе Мяне вуснамі, а сэрца іхняе далёка ад Мяне.


Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзілася кожнае слова.

Ён адказаў ім: «Добра прарочыў Ісая наконт вас, крывадушных, як напісана: “Гэты народ шануе Мяне вуснамі, а сэрца іх далёка ад Мяне.


Як абвясціў спрадвеку вуснамі сваіх святых прарокаў,


«Браты, належала споўніцца словам Пісання, якія Дух Святы прадказаў вуснамі Давіда пра Юду, стаўшага правадыром для тых, хто схапіў Езуса.

А Бог здзейсніў тое, што абвяшчаў вуснамі ўсіх прарокаў, што Яго Месія будзе цярпець.

якога неба павінна было прыняць да часоў аднаўлення ўсяго, пра што спрадвеку казаў Бог вуснамі сваіх святых прарокаў.

Ты праз Духа Святога вуснамі айца нашага Давіда, Твайго слугі, сказаў: “Чаму бунтуюцца язычнікі і народы задумалі марнае?


Таму, калі ты вуснамі сваімі будзеш вызнаваць, што Езус ёсць Панам, і ў сэрцы сваім верыць, што Бог уваскрасіў Яго, будзеш збаўлены.

Бо сэрцам вераць для апраўдання, а вуснамі вызнаюць для збаўлення.

каб вы аднадушна, аднымі вуснамі праслаўлялі Бога і Айца Пана нашага Езуса Хрыста.

У Законе напісана: «Іншымі мовамі і іншымі вуснамі буду гаварыць да народу гэтага, але і тады не паслухаюць Мяне», —

кажа Пан.

Ужо трэці раз прыходжу да вас: вуснамі двух ці трох сведкаў пацвердзіцца кожнае слова.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter