Біблія » Сімфонія » для пераклада Дзекуць-Малея

БЯЗБОЖНІКАЎ — у перакладзе Дзекуць-Малея

У перакладзе Дзекуць-Малея слова «бязбожнікаў» сустракаецца 18 разоў у 18 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БЯЗБОЖНІКАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
бо Госпад ведае шлях пабожных, але дарога бязбожнікаў счэзьне.

Зваюй злосьць бязбожнікаў і ўмацуй пабожных, — Ты, што выспрабовуеш сэрцы й нутро, Божа Справядлівы!

Ты ўзбурыўся на паганаў, вынішчыў бязбожнікаў, імя іхняе на вечныя вякі загладзіў

Праз сваволю бязбожнікаў мусіць палохацца ўбогі; пападаецца на хітрыках, што яны павыдумлялі.

Дажджом пасыпле Ён кары на бязбожнікаў; агонь і серка і вецер палючы — вось іхняя доля із чары,

ад бязбожнікаў, што гвалт учынілі нада мной, ад ворагаў маіх, што прагавіта абступілі мяне:

Малое, што мае пабожны, ляпей за багацьце многіх бязбожнікаў.

ад крыку ворага, ад уціску бязбожнікаў, бо беззаконьне наводзяць на мяне і заўзята змагаюцца са мною.

Зрадзее пабожны, бачучы помсту; абмые ён стопы свае ў крыві бязбожнікаў!

Бо распаляўся я супраць гордых, бачучы шчасьлівы лёс бязбожнікаў,

Ратуйце мізэрных і ўбогіх, із рук бязбожнікаў вызваляйце!

Няхай грэшнікі счэзнуць з зямлі, няхай больш ня будзе бязбожнікаў! Багаслаў, душа мая, Госпада! Альлілуя!

і бухнуў агонь пад бандаю, і спаліла полымя бязбожнікаў.

ды Госпад справядлівы: Ён рассек вяроўкі бязбожнікаў.

О, каб-жа Ты, Божа, пабіў-бы бязбожнікаў, каб крывапіўцы ад мяне адступіліся вон!

Госпад ахоўвае захаджалых, памагае сіротам і ўдовам, але шлях бязбожнікаў блутае.

і калі ме́сты Садомскія й Гаморскія, засудзіўшы на зьнішчэньне, абярнуў у попел, як прыклад для будучых бязбожнікаў,

Дык вы, умілаваныя, як ужо папярэджаныя, сьцеражыцеся, каб вам не захапіцца блудам бязбожнікаў ды не адпасьці ад свайго ўмацаваньня,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter