бо Ягова ведае шлях справядлівых, а дарога бязбожнікаў счэзьне.
Ён пралівае дажджом пасткі на бязбожнікаў; агонь і серка і вецер палючы — вось іхняя доля із іхняй чары;
ад бязбожнікаў, якія чыняць мне гвалт, ад маіх сьмяротных ворагаў, якія акружылі мяне.
Лепш малое ў праведніка, чым збытак у многіх бязбожнікаў,
бо ру́кі бязбожнікаў будуць палама́нымі, але праведных Ягова падтрыма́е.
бо Ягова любіць праўду і сьвятых Сваіх ня пакіне ніколі. Яны вечна будуць пад аховай, а насеньне бязбожнікаў будзе зьнішчана.
І Ягова дапаможа ім і вызваліць; Ён вызваліць іх ад бязбожнікаў, і Ён выратуе іх, бо яны ўзялі ў Ім прытулак.
бо я пазайздросьціў пыха́тым, як я пабачыў дабрабыт бязбожнікаў;
Я кажу ганарлівым: «Ня будзьце пыхлівымі!» і да бязбожнікаў: «ня падыймайце ўверх рогу!»
«Дакуль вы будзеце судзіць нясправядліва і абліччам бязбожнікаў патураць? Зэля.
Ратуйце мізэрнага і ўбогага. Вызваляйце яго з рукі бязбожнікаў.»
Вы, хто любіць Ягову, нянавідзьце зло! Ён крые душы сьвятых Сваіх. З рукі бязбожнікаў Ён вызваліць іх.
Кожнай раніцай буду зьнішчаць усіх бязбожнікаў зямлі, каб выкараніць зь места Яговы ўсіх ліхадзеяў.
Хай зьгінуць грэшнікі зь зямлі, і няхай больш ня будзе бязбожнікаў. Багаслаў Ягову, душа мая! Хваліце Ягову!
І ўзгарэўся агонь у асяродку іхнай зборні. Полымя зьнішчыла бязбожнікаў.
Бязбожнік гэта ўбачыць і раззлуецца, ён будзе скрыгатаць зубамі сваімі і зьнікне. Жаданьне бязбожнікаў загіне.
Гнеў палючы агарнуў мяне на бязбожнікаў, якія пакідаюць Закон Твой.
Сеткі бязбожнікаў аблуталі мяне, (але) Закон Твой я ня забываю.
Як шлак Ты выкідаеш усіх бязбожнікаў зь зямлі. Таму я люблю Сьведчаньні Твае.
Ад бязбожнікаў выратаваньне далёка, бо яны Ўставаў Тваіх ня шукаюць.
бо ня будзе трываць бэрла бязбожнікаў над доляй праведнікаў, каб праведнікі ня працягнулі рук сваіх да бяззаконьня.
Але Ягова справядлівы. Ён расьсек вяроўкі бязбожнікаў.
Ягова асланяе ўсіх, хто любіць Яго, а ўсіх бязбожнікаў Ён вынішчыць.
Ягова ахоўвае прыхадняў. Ён падтрымлівае сірату і ўдаву. Але шлях бязбожнікаў Ён скрыўляе.