Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

АЧЫШЧАЛЬНАЮ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «ачышчальнаю» сустракаецца 5 разоў у 5 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Сёмухі.

АЧЫШЧАЛЬНАЮ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
а каб ачысьціць іх, зрабі зь імі так: акрапі іх ачышчальнаю вадою, і няхай яны паголяць брытваю ўсё цела сваё і вымыюць вопратку сваю, і будуць чыстыя;

кожны, хто дакрануўся да мёртвага цела якога-небудзь чалавека, што памёр, і не ачысьціў сябе, апаганіць жытлішча Госпада: зьнішчыцца чалавек той спасярод Ізраіля, бо ён не акроплены ачышчальнаю вадою, ён нячысты, яшчэ нячыстасьць ягоная на ім.

А калі хто будзе нячысты і не ачысьціць сябе, дык вынішчыцца чалавек той спасярод народу, бо ён апаганіў сьвяцілішча Госпада: ачышчальнаю вадою ён не акроплены, ён нячысты.

І няхай будзе гэта ім устанаўленьнем вечным. І той, хто крапіў ачышчальнаю вадою, няхай вымые вопратку сваю; і хто дакрануўся да ачышчальнай вады, нячысты будзе да вечара.

і ўсё, што праходзіць праз агонь, правядзеце праз агонь, каб яно ачысьцілася, а акрамя таго і ачышчальнаю вадою трэба ачысьціць; а ўсё, што не праходзіць праз агонь, правядзеце праз ваду;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter