Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ЦАРАМ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «царам» сустракаецца 18 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Чарняўскага, праваслаўным.

ЦАРАМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і пра ўсё, што Ён зрабіў двум царам Амарэйскім, якія па той бок Ярдана, Сігону, цару Сэвонскаму, і Огу, цару Васанскаму, які ў Астароце.

Калі вывелі цароў гэтых да Ісуса, Ісус заклікаў усіх Ізраільцян і сказаў правадырам войска, якія хадзілі зь ім: падыдзеце, наступеце нагамі вашымі на шыі царам гэтым. Яны падышлі і наступілі нагамі сваімі на шыі ім.

Калясьніцу зь Егіпта атрымлівалі і дастаўлялі за шэсьцьсот сікляў срэбра, а конь за сто пяцьдзясят. Такім самым чынам яны рукамі сваімі дастаўлялі ўсё гэта царам Хэтэйскім і царам Арамэйскім.

Калясьніцу атрымлівалі і дастаўлялі зь Егіпта за шасьцьсот сікляў срэбра, а каня за сто пяцьдзясят. Такім самым чынам яны рукамі сваімі дастаўлялі гэта ўсім царам Хэтэйскім і царам Арамэйскім.

хай пашукаюць у памятнай кнізе бацькоў тваіх, — і знойдзеш у кнізе памятнай, і даведаешся, што горад гэты — горад мяцежны і шкодны царам і абласьцям, і што адпады бывалі ў ім здавён, за што горад гэты і спустошаны.

І ўтворы свае яна багата прыносіць царам, якім Ты ўпакорыў нас за грахі нашыя. І целамі нашымі і быдлам нашым яны валодаюць, як самі хочуць, і мы ў вялікім уціску.

Ён таймуе дух валадароў, Ён страшны царам зямным.

даравальніку перамогі царам і збаўцу Давіда, раба Твайго, ад лютага меча.

Агідная царам — дзея беззаконная, бо праўдай мацуецца трон.

Не царам, Лемуіле, не царам піць віно, і не князям — сякеру,

ты памрэш у міры, і як бацькам тваім, — ранейшым царам, якія былі да цябе, — палілі пры пахаваньні пахошчы, так спаляць і табе і аплачуць цябе: «на жаль, спадару», бо Я вымавіў гэтае слова, кажа Гасподзь.

і ня прыслухаліся да рабоў Тваіх прарокаў, якія Тваім імем гаварылі царам нашым і вяльможам нашым, і бацькам нашым і ўсяму народу краіны.

Госпадзе! сорам на твары нам, царам нашым, князям нашым і нашым бацькам, бо мы зграшылі перад Табою!

Таму ты пасылаць будзеш дары ў Марэшэт-Гэт; але селішчы Ахзіва будуць падманам царам Ізраілевым.

Шосты анёл выліў чару сваю ў вялікую раку Эўфрат: і высахла ў ёй вада, каб гатовы быў шлях царам з усходу сонечнага.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter