Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ГАЛІЗНУ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «галізну» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Чарняўскага.

ГАЛІЗНУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
А Сім і Яфэт узялі вопратку, і паклаўшы яе на плечы свае, пайшлі адвярнуўшыся і накрылі галізну бацькі свайго; твары іх былі абернуты назад, і яны ня бачылі сараматы бацькі свайго.

І ўспомніў Язэп сны, якія сьніліся яму пра іх; і сказаў ім: вы — выведнікі, вы прыйшлі паглядзець галізну зямлі гэтай.

Ён сказаў ім: не, вы прыйшлі падгледзець галізну зямлі гэтай.

І зрабі ім сподняе ільняное, каб прыкрываць цялесную галізну ад паясьніцы да галеняў,

Цяжка зграшыў Ерусалім, і за тое зрабіўся агідны; кожны, хто славіў яго, глядзіць на яго з пагардай, галізну ягоную ўбачыўшы; ён і сам уздыхае і адварочваецца.

І праходзіў Я міма цябе, і вось, гэта быў час твой, час любові; і раскінуў Я раскрыльле шатаў Маіх на цябе і накрыў галізну тваю; і прысягнуў табе і ўступіў у спрымірэнства з табою, кажа Гасподзь Бог, — і ты стала Маёю.

за тое вось, Я зьбяру ўсіх палюбоўнікаў тваіх, якімі ты распацешвалася і якіх ты кахала, з усімі тымі, якіх ненавідзела, і зьбяру іх адусюль супроць цябе і адкрыю перад імі галізну тваю — і ўбачаць усю сарамату тваю.

Галізну бацькі адкрываюць у цябе, жанчыну ў час ачышчэньня нячыстасьці яе гвалцяць у цябе.

Яны адкрылі галізну яе і дочак яе, а яе забілі мечам. І яна зрабілася ганьбаю сярод жанчын, калі ўчынілі над ёю сьмяротную кару.

Калі ж яна яўна аддалася блудадзействам сваім і адкрыла галізну сваю, тады і ад яе адвярнулася душа Мая, як адвярнулася душа Мая ад сястры яе.

Вось Я — на цябе! кажа Гасподзь Саваоф. І падыму на аблічча тваё краі вопраткі тваёй, і пакажу народам галізну тваю і царствам сарамату тваю.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter