Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ЖАЛЕЗНЫМ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «жалезным» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЖАЛЕЗНЫМ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
разцом жалезным з волавам, — на вечныя часы на камені выразаны былі!

Ты паб’еш іх жалезным жазлом, патаўчэш іх, як посуд ганчарны».

І вось, Я паставіў цябе сёньня ўмацаваным горадам і жалезным слупам і меднаю сьцяною на ўсёй гэтай зямлі, супроць цароў і Юды, супроць князёў яго, супроць сьвятароў яго і супроць народа зямлі гэтай.

Грэх Юдаў напісаны жалезным разцом, алмазным вастрыём накрэсьлены на скрыжалі сэрца іхняга і на рагах ахвярнікаў іхніх.

Устань і малаці, дачка Сіёна; бо Я зраблю рог твой жалезным і капыты твае зраблю меднымі, — і скрышыш многія народы і прысьвеціш Госпаду здабыткі іхнія і багацці іхнія Ўладару ўсёй зямлі.

і будзе пасьвіць іх жазлом жалезным; і, як посуд гліняны, яны скрышацца, як і Я атрымаў уладу ад Айца Майго;

І нарадзіла яна дзіця мужчынскага полу, якому належыць пасьвіць усе народы жазлом жалезным; і ўзята было дзіця да Бога і да трона Ягонага.

А з вуснаў Ягоных выходзіць востры меч, каб ім пасякаць народы. Ён пас іх жазлом жалезным; Ён топча чавільню віна лютасьці і гневу Бога Ўсеўладнага.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter