Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ГЛЯДЖУ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «гляджу» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея.

ГЛЯДЖУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Зь вяршыні скал бачу яго і з пагоркаў гляджу на яго: вось, народ жыве асобна і сярод народаў ня лічыцца.

які кажа пра бацьку свайго і пра маці сваю: «я на іх не гляджу», і братоў сваіх не прызнае, і сыноў сваіх ня ведае; бо яны, лявіты, словы Твае захоўваюць і запавету Твайго трымаюцца,

Але Гасподзь сказаў Самуілу: не зважай на выгляд ягоны і на вышыню росту яго; Я адхіліў яго; Я гляджу ня так, як глядзіць чалавек; бо чалавек глядзіць на аблічча, а Гасподзь глядзіць на сэрца.

Калі я гляджу на нябёсы Твае, — твор Тваіх рук, на месяц і зоркі, якія Ты паставіў,

Пра запаведзі Твае разважаю, і гляджу на шляхі Твае.

Гляджу праваруч і бачу, што ніхто не прызнае мяне: ня стала мне сховаў, ніхто за душу маю ня мае турботы.

Бо так Гасподзь сказаў мне: Я спакойна гляджу з жытла Майго, як сьветлая цяплыня пасьля дажджу, як воблака расы ў часе жніўнае сьпёкі.

Гляджу на зямлю — і вось, яна разбураная і пустая, — на нябёсы — і няма на іх сьвятла.

Гляджу на горы — і вось, яны дрыжаць, і ўсе пагоркі хістаюцца.

Гляджу — і вось, няма чалавека, і ўсе птушкі нябесныя разьляцеліся.

Гляджу — і вось, Карміл — пустыня, а ўсе гарады ягоныя разбураныя ад аблічча Гасподняга, ад лютасьці гневу Яго.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter