Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ЛІЧБУ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «лічбу» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Сабілы і Малахава.

ЛІЧБУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Але невялікую лічбу іх Я захаваю ад меча, голаду і пошасьці, каб яны расказалі народам, да якіх пойдуць, пра ўсе свае гідоты: і ўведаюць, што Я — Гасподзь.

у першы год яго цараваньня я, Данііл, зразумеў па кнігах лічбу гадоў, пра якую было слова Гасподняе да Ераміі прарока, што семдзесят гадоў споўняцца над руінамі Ерусаліма.

Лічба коннага войска была дзьве цьмы разоў па цьме; і я чуў лічбу яго.

і што нікому нельга будзе ні купляць, ні прадаваць, акрамя таго, хто мае гэтае кляймо, альбо імя зьвера, альбо лічбу імя ягонага.

Тут мудрасьць. Хто мае розум, той хай палічыць лічбу зьвера, бо гэтая лічба чалавечая; лічба ягоная шасьцьсот шасьцьдзясят шэсьць.

І бачыў я нібыта шкляное мора, зьмяшанае з вагнём; і тыя, што перамаглі зьвера і вобраз ягоны, і кляймо ягонае і лічбу імя ягонага, стаяць на гэтым шкляным моры, трымаючы гусьлі Божыя,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ЛІЧУ →