Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

МАЛАНКА — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «маланка» сустракаецца 10 разоў у 10 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Чарняўскага, Станкевіча, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МАЛАНКА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І выгляд у гэтых жывёлін быў як выгляд распаленага вугольля, як выгляд лампадаў; агонь хадзіў паміж жывёламі, і зьзяньне ад агню і маланка выходзілі з агню.

І жывёліны шпарка рухаліся туды-сюды, як бліскае маланка.

навостраны, каб болей калоць; вычышчаны, каб зьзяў, як маланка. Ці радавацца нам, што жазло сына Майго пагарджае ўсякім дрэвам?

Каб расталі сэрцы і каб забітых было болей, Я каля ўсіх варотаў іхніх пастаўлю грозны меч, ах! бліскучы, як маланка, навостраны на закол.

І ты, сыне чалавечы, вымаві прароцтва і скажы: так кажа Гасподзь Бог пра сыноў Амонавых і пра паглумленьне іхняе, і скажы: меч, меч аголены на закол, вычышчаны на зьнішчэньне, каб зьзяў, як маланка,

І явіцца над імі Гасподзь, і, як маланка, вылеціць страла Яго, і загрыміць Гасподзь Бог трубою і крочыць будзе ў бурах паўдзённых.

бо, як маланка бліскае з усходу і відна бывае аж да захаду, такі будзе прыход Сына Чалавечага;

выгляд жа ягоны быў, як маланка, і ўбраньне ягонае белае, як сьнег.

А Ён сказаў ім: Я бачыў сатану, які ўпаў зь неба, як маланка;

бо як маланка, што бліснула з аднаго краю неба, бліскае да другога краю неба, так будзе Сын Чалавечы ў дзень Свой.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter