Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

МЕРЫ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «меры» сустракаецца 43 разы у 42 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МЕРЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
а калі сям’я такая малая, што ня зьесьць ягняці, дык няхай возьме з суседам сваім, бліжэйшым да дома свайго, па ліку душ: паводле той меры, колькі кожны зьесьць, палічэцеся на ягня.

Не рабеце няпраўды ў судзе, у меры, у вазе і ў вымярэньні:

І калі яшчэ шмат застаецца гадоў, дык па меры іх ён павінен аддаць на выкуп за сябе срэбра, за якое ён куплены;

а калі мала застаецца гадоў да юбілейнага года, дык ён павінен палічыць і па меры гадоў аддаць за сябе выкуп.

Калі поле з валоданьня свайго прысьвяціў хто Госпаду, дык ацэна твая павінна быць паводле меры пасеву: за пасеў гомера ячменю пяцьдзясят сікляў срэбра;

а калі пасьля юбілею прысьвячае хто поле сваё, дык сьвятар павінен разьлічыць срэбра па меры гадоў, што засталіся да юбілейнага года і трэба ўбавіць з ацэны тваёй;

Дзесяць локцяў і другі херувім; аднолькавай меры і аднолькавага выгляду абодва херувімы.

І сказаў Елісей: выслухайце слова Гасподняе: так кажа Гасподзь: заўтра гэтым часам мера лепшай мукі будзе па сіклі, дзьве меры ячменю па сіклі, каля брамы Самарыі.

Калі чалавек Божы гаварыў так цару: дзьве меры ячменю па сіклі, і мера лепшай мукі па сіклі будуць заўтра гэтым часам каля брамы Самарыі,

І вось падмурак пакладзены Саламонам пры будове дома Божага; даўжыня яго шэсьцьдзясят локцяў, па ранейшай меры, а шырыня дваццаць локцяў;

І пасьля ўсяго, што спасьцігла нас за благія ўчынкі нашыя і за вялікую віну нашую — бо Ты, Божа наш, пашкадаваў нас не па меры беззаконьня нашага і даў нам такое збавеньне.

Калі Ён ветру даваў вагу і разьмяшчаў ваду па меры,

Ты накарміў іх хлебам сьлёзным, і напаіў іх сьлязьмі, у вялікай меры,

Хто ведае сілу гневу Твайго, і лютасьць Тваю па меры страху Твайго?

Адзін сыпле шчодра і яму яшчэ дадаецца; а другі звыш меры ашчадлівы, і аднак жа бяднее.

Хваляць чалавека паводле меры розуму ягонага, а распусны сэрцам будзе ў пагардзе.

Па меры адпомсты, паводле гэтай меры Ён дасьць праціўнікам Сваім — лютасьць, ворагам Сваім — помстаю, выспам аддасьць мусовую плату.

Ня гневайся, Госпадзе, бязь меры, і ня вечна памятай беззаконьне. Паглядзі ж: мы ўсе народ Твой.

Пасьля гэтага ці ж будзеш яшчэ стрымлівацца, Госпадзе, ці будзеш маўчаць і караць нас бязь меры?

Ня бойся, рабе Мой Якаў, кажа Гасподзь: бо Я з табою; Я зьнішчу ўсе народы, да Якіх Я выгнаў цябе, а цябе ня вынішчу; а толькі пакараю цябе ў меры; непакараным жа не пакіну цябе.

Няўжо ты зусім адкінуў нас, прагневаўся на нас бязь меры?

Потым пайшоў да брамы, тварам на ўсход, і падняўся па прыступках яе і знайшоў меры ў адным парозе брамы адну трысьціну шырыні і ў другім парозе адну трысьціну шырыні.

і бакавыя пакоі пры іх, тры з аднаго боку і тры з другога; і слупы іх і выступы іх былі такой самай меры, як у ранейшае брамы: даўжыня іх — пяцьдзясят локцяў, а шырыня — дваццаць пяць локцяў.

І вокны іх і выступы іх і пальмы іх — той самай меры, як у брамы, якая выходзіць на ўсход; і ўваходзяць у яе па сямі прыступках, і перад імі выступы.

І бакавыя пакоі іх і слупы іх і бабінцы іх — той самай меры, і вокны ў іх і ў бабінцах іх былі вакол; усяго ў даўжыню — пяцьдзясят локцяў, а ў шырыню — дваццаць пяць локцяў.

І я бачыў верх Дома ва ўсю акругласьць; бакавыя пакоі каля асновы мелі там меры цэлую трысьціну, шэсьць поўных локцяў.

З гэтай меры адмер дваццаць пяць тысяч трысьцін у даўжыню і дзесяць тысяч у шырыню, дзе будзе сьвяцілішча, Сьвятое Сьвятых.

Эфа і бат павінны быць аднолькавай меры, так каб бат умяшчаў у сябе дзясятую частку хомэра і эфа дзясятую частку хомэра; мера іх павінна вызначацца па хомэры.

Ва ўсіх чатырох кутах двара былі пакрытыя двары ў сорак локцяў даўжыні і трыццаць шырыні, адной меры ва ўсіх чатырох кутах.

І вось выхады горада: з паўночнага боку меры чатыры тысячы пяцьсот;

І з усходняга боку меры чатыры тысячы пяцьсот, і тры брамы: брама Язэпава адна, брама Веньямінава адна, брама Данава адна;

і з паўднёвага боку меры чатыры тысячы пяцьсот, і тры брамы: брама Сымонава адна, брама Ісахарава адна, брама Завулонава адна.

З марскога боку меры чатыры тысячы пяцьсот; брам тут таксама тры: брама Гадава адна, брама Асірава адна, брама Нэфталімава адна.

Пасьля бачыў я ў начных уявах, і вось — зьвер чацьвёрты, страшэнны і жудасны і бязь меры моцны; у яго — вялікія жалезныя зубы; ён пажырае і трушчыць, а рэшту топча нагамі; ён адрозьніваўся ад усіх ранейшых зьвяроў, і дзесяць рагоў было ў яго.

Але ці ня ўсе яны будуць вымаўляць пра яго прыпавесьць і пакеплівую песьню: «гора таму, хто бязь меры ўзбагачае сябе не сваім, — ці надоўга? — абцяжвае сябе закалотамі!»

Іншую прытчу сказаў Ён ім: падобнае Царства Нябеснае на закваску, якую жанчына ўзяўшы паклала ў тры меры мукі, пакуль не закісла ўсё.

Яно падобнае на закваску, якую жанчына, узяўшы, паклала ў тры меры мукі, пакуль не закісла ўсё.

А было там шэсьць каменных посудаў на ваду, якія стаялі паводле звычаю ачышчэньня Юдэйскага, умяшчаючы ў сябе па дзьве ці па тры меры.

і ва ўсіх сынагогах я шмат разоў мучыў іх і прымушаў зьневажаць Ісуса і, бязь меры лютуючы супраць іх, прасьледаваў нават і ў чужых гарадах.

А мы не хваліцца будзем бязь меры, а мераю долі, якую нам вызначыў Бог і такою мераю, каб дасягнуць і да вас.

мы не бязь меры хвалімся, ня чужою працаю, а спадзяёмся, што калі будзе расьці вера вашая, над меру пабольшыць у вас удзел наш,

І чуў я голас з-пасярод чатырох жывых істотаў, які казаў: мера пшаніцы за дынар, і тры меры ячменю за дынар; а алею і віна не марнуй!

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter