Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ПАВЕСЯЛІЦЦА — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «павесяліцца» сустракаецца 4 разы у 4 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ПАВЕСЯЛІЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Уладцы Філістымскія сабраліся, каб прынесьці вялікую ахвяру Дагону, богу свайму, і павесяліцца, і сказалі: бог наш аддаў Самсона, ворага нашага, у рукі нашыя.

Яны засталіся, і абодва разам елі і пілі. І сказаў бацька маладой жанчыны чалавеку таму: застанься яшчэ на ноч, і хай павесяліцца сэрца тваё.

І ўстаў той чалавек, каб ісьці, сам ён, наложніца ягоная і слуга ягоны. І сказаў яму цесьць ягоны, бацька маладой жанчыны: вось, дзень схіліўся на вечар, начуйце, калі ласка; вось, дзень хутка скончыцца, начуй тут, хай павесяліцца сэрца тваё; заўтра раней устанеце ў дарогу вашую, і пойдзеш у дом твой.

Але ён сказаў у адказ бацьку: вось, я столькі гадоў служу табе і ніколі не пераступаў загаду твайго, але ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб мне павесяліцца зь сябрамі маімі;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter