Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

РАДА — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «рада» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Клышкi, Сабілы і Малахава.

РАДА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ты казаў толькі пустыя словы: для вайны патрэбны рада і сіла. А сёньня на каго ты спадзяешся, што адпаўся ад мяне?

Ён ловіць мудрацоў іхняй жа хітрасьцю, і рада хітрых робіцца марнай:

У Яго мудрасьць і сіла; Ягоныя рада і розум.

А Ён напаўняў дамы іхнія дабром. Але рада бязбожных будзь далёка ад мяне!

А рада Гасподняя вечна стаяцьме; задумы сэрца Ягонага — з роду ў род.

У мяне рада і праўда: я розум, у мяне сіла.

Так! страцілі розум князі Цаанскія; рада мудрых дарадцаў фараонавых страціла глузд. Як скажаце вы фараону: «я сын мудрацоў, сын цароў старажытных?»

Я думаю, што гэта — адны пустыя словы, а вайне патрэбныя рада і сіла: дык вось, на каго ты спадзяешся, і чаго адпаў ад мяне?

Я ўзьвяшчаю на пачатку, што будзе ў канцы, і ад старадаўніх часін тое, што яшчэ не зрабілася, кажу: Мая рада адбудзецца, і ўсё, што Мне заўгодна, Я зраблю.

А яны сказалі: «прыйдзеце, складзем змову супроць Ераміі; бо ня зьнік жа закон у сьвятара, і рада ў мудрага, і слова ў прарока; прыйдзеце, паб’ем яго языком і ня будзем уважаць словам ягоным».

Ён створыць храм Гасподні і прыме славу, і сядзе і будзе валадарнічаць на троне Сваім; будзе і сьвятаром на троне Сваім, і рада міру будзе паміж тым і другім.

каб зрабіць тое, чаму быць наканавала рука Твая і рада Твая.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← РАД