Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

РУПЛІВЕЦ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «руплівец» сустракаецца 8 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Бокуна, каталіцкім, Клышкi.

РУПЛІВЕЦ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
не пакланяйся ім і ня служы ім, бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог руплівец, Які карае дзяцей за віну бацькоў да трэцяга і чацьвёртага роду, што ненавідзяць Мяне,

бо ты не павінен пакланяцца богу іншаму, апрача Госпада, бо імя Яго «руплівец»; Ён Бог руплівец.

бо Гасподзь, Бог твой, ёсьць агонь, які паядае, Бог руплівец.

не пакланяйся ім і ня служы ім; бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог руплівец, Які за правіну бацькоў карае дзяцей да трэцяга і чацьвёртага пакаленьня што ненавідзяць Мяне,

бо Гасподзь, Бог твой, Які сярод цябе, ёсьць Бог руплівец; каб не запаліўся гнеў Госпада, Бога твайго, на цябе, і ня зьнішчыў Ён цябе з улоньня зямлі.

Ісус сказаў народу: ня зможаце служыць Госпаду, бо Ён Бог сьвяты, Бог руплівец, не пацерпіць беззаконьня вашага і грахоў вашых.

Гасподзь ёсьць Бог руплівец і помсьнік; помсьнік Гасподзь і страшны ў гневе: помсьнік Гасподзь ворагам Сваім, і ня зьлітуецца з супраціўцаў Сваіх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter