Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ВАДЗІЎ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «вадзіў» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 6 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, каталіцкім, Клышкi.

ВАДЗІЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І той, хто вадзіў казла дзеля адпушчэньня, павінен вымыць вопратку сваю, абмыць цела сваё вадою і потым можа ўвайсьці ў табар.

І запалаў гнеў Госпада на Ізраіля, і вадзіў Ён іх па пустыні сорак гадоў, пакуль ня скончыўся ўвесь род, які ўчыніў зло ў вачах Гасподніх.

Сорак гадоў вадзіў вас па пустыні і вопратка ваша на вас не знасілася, і абутак твой не стаптаўся на назе тваёй;

так Гасподзь адзін вадзіў яго, і ня было зь ім чужога бога.

Але Я ўзяў бацьку вашага Абрагама з-за ракі і вадзіў яго па ўсёй зямлі Ханаанскай, і памножыў семя ягонае і даў яму Ісаака.

І сказаў Самсон хлопчыку, які вадзіў яго за руку: падвядзі мяне, каб я абмацаў слупы, на якіх умацаваны дом, і абаперся на іх.

І ён пасьвіў іх у чысьціні сэрца свайго, і рукамі мудрымі вадзіў іх.

А вас Я вывеў зь зямлі Егіпецкай і вадзіў вас у пустыні сорак гадоў, каб вы ўспадкавалі зямлю Амарэйскую.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ВАДОЮ →