Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

ЗАСАДЗЕ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «засадзе» сустракаецца 8 разоў у 8 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, Сабілы і Малахава.

ЗАСАДЗЕ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
і даў ім загад і сказаў: глядзеце, вы будзеце ў засадзе за горадам; не адыходзьцеся далёка ад горада і будзьце ўвесь час напагатове;

і паставіў табар з паўночнага боку Гая, а паміж ім і Гаем была даліна; потым узяў ён каля пяці тысяч чалавек і пасадзіў іх у засадзе паміж Вэтылем і Гаем, з заходняга боку горада.

Ён узяў свой народ і падзяліў яго на тры атрады і паставіў у засадзе ў полі. І ўбачыўшы, што народ выйшаў з горада, паўстаў на іх і пабіў іх.

калі яны ляжаць у бярлогах альбо тояцца пад ценем у засадзе?

[Цадэ] Сядзіць у засадзе ў задвор’і, у патайных мясьцінах забівае невінаватага; вочы ягоныя цікуюць за бедным;

у патайнай мясьціне пільнуе, нібы ў логвішчы леў; пільнуе ў засадзе, каб схапіць беднага; хапае беднага, цягне ў сеткі свае,

яна, як разбойнік, сядзіць у засадзе і памнажае сярод людзей здраднікаў.

Ён мне стаўся як бы мядзьведзь у засадзе, як бы леў у патайным месцы;

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter