Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Станкевіча

БЯЗБОЖНЫЯ — у перакладзе Бібліі Станкевіча

У перакладзе Бібліі Станкевіча слова «бязбожныя» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 7 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Сёмухі, Дзекуць-Малея, праваслаўным, Клышкi, Сабілы і Малахава.

БЯЗБОЖНЫЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Ня так тыя бязбожныя, але як умецьце, разьвяванае ветрам.

Затым ня вытрываюць бязбожныя на судзе ані грэшнікі ў збору справядлівых;

Я казаў: «Я буду сьцерагчы дарогі свае, каб імне не грашыць языком сваім; я буду дзяржаць у роце сваім закілзы, пакуль бязбожныя супроці мяне».

Ужо ад улоньня бязбожныя адчураліся, ад жывата блудзілі гукаючыя ману.

Учыніць суд над усімі і вінаваць усіх бязбожных ізь іх за ўсі ўчынкі бязбожнасьці, каторыя яны ўчынілі бязбожна, і за ўсі каляныя словы, што мовілі на Яго бязбожныя грэшнікі».

Бо прыцікаліся некатрыя людзі, здаўна наканаваныя на гэта засуджэньне, бязбожныя, каторыя абарачаюць ласку Бога нашага ў распусту і адхінаюць адзінага Валадара а Спадара нашага Ісуса Хрыста.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter