Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Сёмухі

МАЎЧАЎ — у перакладзе Бібліі Сёмухі

У перакладзе Бібліі Сёмухі слова «маўчаў» сустракаецца 14 разоў у 13 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Чарняўскага, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МАЎЧАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
Якаў дачуўся, што сын Эмораў зьняславіў Дзіну, дачку ягоную; але як што сыны яго былі пры быдле ягоным у полі, дык Якаў маўчаў, пакуль яны ня прыйшлі.

І сказаў Гасподзь Аарону: вось, пра што казаў Гасподзь, калі сказаў: у тых, што набліжаюцца да Мяне, асьвячуся і перад усім народам праслаўлюся. Аарон маўчаў.

а калі муж яе маўчаў пра тое дзень у дзень, дык ён тым самым сьцьвердзіў усе абяцаньні яе і ўсе зарокі яе, якія на ёй, сьцьвердзіў, бо ён, пачуўшы, маўчаў пра тое;

І маўчаў народ і не адказвалі яму ні слова, бо быў загад цара: не адказвайце яму.

дык я баяўся б вялікай грамады, і пагарда аднапляменцаў палохала б мяне, і я маўчаў бы і ня выходзіў бы за дзьверы.

Калі я маўчаў, састарэлі косткі мае ад штодзённага стогну майго,

Я быў нямы і безгалосы і маўчаў нават пра добрае; і жальба мая памацнела,

ты гэта рабіў, і Я маўчаў; ты падумаў, што Я такі самы, як ты. Выкрыю цябе, і пакажу вачам тваім грахі твае.

Доўга маўчаў Я, трываў, стрымліваўся; цяпер буду крычаць, як парадзіха, буду разбураць і паглынаць усё;

Каго ж ты спалохалася і збаялася, што зрабілася нявернаю і Мяне перастала памятаць і захоўваць у тваім сэрцы? ці не таму, што Я маўчаў, і пры тым доўга, ты перастала баяцца Мяне?

і кажа яму: дружа! як ты ўвайшоў сюды не ў вясельных строях? А той маўчаў.

А Ісус маўчаў. І першасьвятар сказаў Яму: заклінаю Цябе Богам жывым, скажы нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы?

Але Ён маўчаў і не адказваў нічога. Зноў першасьвятар спытаўся ў Яго і сказаў Яму: ці Ты Хрыстос, Сын Дабраславёнага?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
МАЎЧЫ →